четверг, 1 марта 2012 г.

Ратуша гатовая !!!

Нарэшце другая ступень праэкту скончана. Ратуша гатовая на 100%.
Уся праца заняла амаль 50 працоўных гадзін (натуральнага часу гэта заняла амаль 10 месяцаў). Калі цікава ТУТ можна азнаёміцца з ходам праэкту.
А зараз сардэчна запрашаю пад CUT, дзе можна паглядзець скрыньшоты гатовага будынку, а таксама відэаролік!! Усе скрыньшоты клікабельны ; )

Für meine Freunde, welche kein Weißrussisch lesen können:
endlich habe ich das alte Rathaus von Mogilew fertig. Ich habe drauf ca.50 Arbeitsstunden investiert (was aber in der Wirklichkeit fast 10 Monate dauerte ; )
HIER kann man die Screenshots vom Bauprozess angucken (ganz unten).
Weiter ist noch ein Video und letzte Screenshots vom Model (die Bilder sind anklickbar ; ). Viel Spaß beim Anschauen.
Новы ролік, з поўным аглядам ратушы (3 хьвіліны):
Скрыньшоты (Screenshots):












Апытаньне:
Хутка распачну працу над наступным будынкам. Зьбіраюся рабіць касьцёл йезуітаў (што стаяў насупраць драмтэатру, побач з сучасным музэем этнаграфіі). Але некаторыя чытачы раюць зрабіць такі спачатку Фарны касьцёл (самы старажытны з захаваўшыхся мураваных будынкаў гораду). Калі вам не ўсё роўна, пішыце ў каментары вашыя мяркаваньні.

І вялікі дзякуй, што чытаеце мой блог!

8 комментариев:

  1. Дзьячкоў Алег.1 марта 2012 г. в 16:45

    Дзякуй вялікі, Алег. Які наступны будынак пасля сінагогі і ратушы будзеш распрацовываць? дзякуй вялікі. З павагай.

    ОтветитьУдалить
  2. ДЗЯКУЕМ ВАС!

    Можа, варта зрабіць Фарны касцёл, бо ёсць мажлівасць зрабіць суперграфіку на фасадзе Белтэлекама і стварыць падчас рэканструкцыі новы выгляд тэатральнага сквера...

    ОтветитьУдалить
  3. Езуіцкі касцёл лепей, бо першапачатковы выгляд Фарнага амаль немагчыма рэканструяваць, а пасля 1810 ён выглядаў неяк зусім не ўражліва. А чаму вы не хаціце зрабіць вертыкальныя дамінанты?

    ОтветитьУдалить
  4. ну езуіцкі касьцёл быў адной з іх : )
    таму ўсёж такі спынімся на ім, а там будзем глядзець : )
    а з фарным... там дарэчы добра бачны шматлікія перабудовы, і прынціпіяльна не складана нафантазіраваць больш меньш праўдзівы варыянт. Але макет жа на стан канца 19 -пачатка 20 ст.
    таму буду аднаўляць у тым выглядзе, якім ён быў тады

    ОтветитьУдалить
  5. Файна было б зрабіць менавіта графіку зьнішчаных помнікаў... Беранардынскі касьцёл, да пракладу.

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. што вы маеце на ўвазе пад графікай? малюнкі?
      мастак зь мяне на жаль амаль ніякі : )

      Удалить
    2. хитры лис як з вами звязацца?

      Удалить
  6. Главный дефект – временный эффект обмен ссылками для продвижения сайта бесплатно. Например, вы приобрили временные ссылки для продвижения конкретной группы запросов. Через некоторое время имеется рост позиций в выдаче. Вы считаете, собственно нет смысла более оплатить, либо площадка попадает под фильтр. При надлежащем обновлении наверно сильное снижение трафика, позиций и утрата доверия поисковиков.

    ОтветитьУдалить